У суботу, 17 кастрычніка, у Ніжнесілезскім ваяводстве Польшчы гучаць сірэны паветранай трывогі. У гміне Цеплаводы з 10:00 да 14:00 праводзяць праверку сістэмы экстраннага апавяшчэння насельніцтва.
Урадавы цэнтр бяспекі разаслаў жыхарам Зомбкавіцкага павета SMS-папярэджанні з просьбай захоўваць спакой. Сірэны будуць уключаць выключна ў навучальных мэтах.
Падобныя вучэнні на днях ужо праходзілі ў Варшаве і іншых населеных пунктах Мазавецкага ваяводства, у тым ліку ў Сахачаўскім і Сакалоўскім паветах. Там правяралі чутнасць сігналаў і дыстанцыйнае кіраванне сірэнамі.
Мэта вучэнняў — праверыць гатоўнасць сістэм экстраннага апавяшчэння і навучыць насельніцтва рэагаваць на магчымую небяспеку.
У Польшчы сігнал трывогі падаецца перарывістым гукам сірэны працягласцю тры хвіліны. Яго адмену абвяшчаюць бесперапынным троххвілінным сігналам.
iar/эж