Тавараабарот паміж Арменіяй і Польшчай за першае паўгоддзе вырас больш чым удвая. Пра гэта міністр замежных спраў Арменіі Арарат Мірзаян паведаміў Польскаму радыё на палях канферэнцыі ААН COP17, прысвечанай захаванню біяразнастайнасці.
— У першай палове 2026 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2025 года тавараабарот вырас больш чым удвая. Можна таксама казаць пра аб'ёмы тавараў, якія экспартуюцца ў Польшчу, у тым ліку садавіны, ягад і гародніны. Аднак мы гэтым не абмяжоўваемся. Ёсць таксама магчымасці супрацоўніцтва ў сектарах высокіх тэхналогій. Калі казаць увогуле, мы разглядаем сумесныя праекты, якія ахопліваюць як клубніцы, так і авіяцыйна-касмічны сектар.
Паводле Мірзаяна, эканамічныя адносіны дзвюх краін цяпер найлепшыя за многія гады. У найбліжэйшыя месяцы бакі плануюць новыя гандлёвыя місіі. Раней армянскі міністр абмеркаваў супрацоўніцтва з віцэ-прэм'ерам, міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім на Варшаўскім форуме па бяспецы.
Паводле Амбасады Арменіі ў Польшчы, у 2025 годзе армянскі экспарт у Польшчу склаў 12,4 млн долараў, а імпарт польскіх тавараў — 81,8 млн.
iar/эж