Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Люблінскім ваяводстве Польшчы, якое мяжуе з Беларуссю і Украінай, шукаюць неапазнаны паветраны аб'ект

18.10.2026 11:15
Першая інфармацыя аб паведамленні паступіла каля 2:00 ночы паводле польскага часу.
   ,        ,    .
У Люблінскім ваяводстве Польшчы, якое размешчанае на мяжы з Беларуссю і Украінай, шукаюць неапазнаны паветраны аб'ект.PAP/Wojtek Jargiło

У Люблінскім ваяводстве Польшчы, якое мяжуе з Беларуссю і Украінай, працягваюцца пошукі неапазнанага абʼекта. Акцыя пачалася пасля паведамлення мясцовых жыхароў. Акрамя таго, паветраны абʼект быў зафіксаваны радарамі.

Першая інфармацыя аб паведамленні паступіла каля 2:00 ночы паводле польскага часу. У аперацыі ўдзельнічаюць Войскі тэрытарыяльнай абароны, паліцыя і вайсковая жандармерыя.

Прэс-сакратар люблінскага ваяводы Марцін Бубіч паведаміў Польскаму радыё, што аперацыя па пошуку адбываецца ва ўмовах складанага рэльефу мясцовасці, паколькі тэраторыя, дзе мог упасці абʼект, ахоплівае вадасховішча і густы лес.

Войска таксама правярае паказанні радараў, каб пацвердзіць або выключыць магчымасць метэаралагічных зʼяў або анамалій.

вс