Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у форуме «Гульні свабоды» ў Лодзі

23.10.2026 08:48
Сёння ў Лодзі пачынаюцца «Гульні свабоды» — адзін з найбуйнейшых у гэтай частцы Еўропы форумаў, прысвечаных дыскусіям пра сучасны свет.
Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўскаякрыніца: ТК-Святланы Ціханоўскай

Сярод удзельнікаў — лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.

На працягу трох дзён у культурна-навуковым комплексе EC1 адбудзецца больш за 150 дыскусій, лекцый, сустрэч і майстар-класаў. У цэнтры ўвагі — будучыня дэмакратыі, еўрапейская бяспека, штучны інтэлект, эканоміка, культура і грамадскія змены.

Форум збярэ палітыкаў, навукоўцаў, журналістаў і дзеячаў культуры з Польшчы і іншых краін. Сярод гасцей — Салман Рушдзі, Эн Эплбаўм і кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі.

У нядзелю, 25 кастрычніка, запланаваныя прэс-брыфінг і інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай.

«Гульні свабоды» — гэта пляцоўка для дыялогу пра свабоду, дэмакратычныя каштоўнасці і выклікі, перад якімі стаяць Польшча, Еўропа і ўвесь свет.

яс


Анатоль Лябедзька назваў тры прыярытэты ў працы беларускай дэлегацыі ў Еўрапарламенце

22.10.2026 17:45
Сярод галоўных прыярытэтаў таксама вызначэнне стратэгіі Еўрасаюза па Беларусі на 2027 год.