Раённы суд у Тарнаве вынес прысуд у знакавым працэсе. Ён прыгаварыў святара да двух гадоў пазбаўлення волі.
Гэта першы ў Польшчы суд над дзеючым дыяцэзіяльным біскупам за тое, што ён не паведаміў аб сексуальных злачынствах супраць непаўналетніх.
Пакаранне будзе заключацца ў вылічэнні 25% з заробку біскупа за гэты перыяд у Фонд падтрымкі дзяцей. Акрамя таго, біскуп павінен выплаціць штраф у памеры 20 тысяч злотых у Фонд падтрымкі ахвяр і Фонд дапамогі пасля вызвалення з пенітэнцыярнай установы.
Пракуратура патрабавала прызначыць пакаранне ў выглядзе 10-месячнага пазбаўленне волі з адтэрміноўкай выканання на тры гады і штраф у памеры 20 тысяч злотых. Пракурор Марцін Стэнпень пракаментаваў рашэнне суда:
— Для нас прысуд азначае, што нягледзячы на пасаду, пазіцыю ў грамадстве артыкул 24 Крымінальнага кодэксу для ўсіх аднолькавы. Кожны, хто ведае пра такога роду выпадкі, павінен паведаміць пра іх у праваахоўныя органы. Сёння суд даказаў, што перад законамі ўсе роўныя.
Прысуд не з'яўляецца канчатковым. Адвакаты біскупа, Паўліна Майткоўска і Моніка Бжазоўска-Пасека, абвясцілі аб падачы апеляцыі:
— Мы паважаем суд, але мы не згодныя з сённяшнім прысудам. Мы падамо заяву аб абгрунтаванні прысуду. Калі мы азнаёмімся з дакументам, будзе пададзена апеляцыя.
Адвакаты біскупа чакаюць апраўдання свайго кліента.
Ксёндз Станіслаў П., які падпарадкоўваўся біскупу Яжу, абвінавачваецца ў сексуальным выкарыстанні 95 хлопчыкаў, а ксёндз Томаш К. абвінавачваецца ў здзяйсненні сексуальных дзеянняў з трыма непаўналетнімі. Пракуратура сцвярджае, што калі б біскуп своечасова паведаміў пра выпадкі сексуальнага гвалту, як гэта прадугледжана ў законе, прынятым у 2017 годзе, то некаторыя з ахвяр маглі б разлічваць на судовыя працэсы і кампенсацыю.
IAR/ав