Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Напружаная сітуацыя перад Канстытуцыйным судом у Варшаве. Адбыліся сутычкі і ўмяшанне паліцыі (ФОТА)

31.10.2026 08:45
Падзеі ў пятніцу (30 кастрычніка) перад Канстытуцыйным судом у Варшаве зноў нагадалі пра даўні канфлікт вакол гэтай установы.
Паліцыя перад будынкам судуPAP/Radek Pietruszka

Адбыліся сутычкі, спробы дэмантажу агароджы і ўмяшанне паліцыі. У цэнтры спрэчкі было пытанне кіраўніцтва суду і законнасці яго рашэнняў.

У пятніцу палітыкі з галоўнай апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць» і іх прыхільнікі сабраліся перад штаб-кватэрай Канстытуцыйнага суду на праспекце Шуха, пратэстуючы супраць змен у кіраўніцтве ўстановы. Сітуацыя хутка абвастрылася. Адбыліся сутычкі з паліцыяй і спробы пранікнення ў памяшканне суду.

Дэпутат ад партыі ПіС Марыюш Госек разрэзаў агароджу, дазволіўшы суддзі Богдану Свянчкоўскаму, паўнамоцтвы якога былі прыпыненыя на месяц, увайсці ў будынак. Прыпыненне паўнамоцтваў суддзі і стала прычынай учорашніх падзей. Паліцыя ахоўвае месца здарэння, учора былі затрыманыя некалькі чалавек.

Падзеі таксама выклікалі рэакцыю прэзідэнта Караля Наўроцкага, які прыняў рашэнне развярнуць самалёт, якім ён накіроўваўся ў Сенегал, каб вярнуцца ў Варшаву. Прэзідэнт познім вечарам прыехаў у будынак суду, каб сустрэцца з суддзямі.

Канфлікт вакол Канстытуцыйнага суду не новы і працягваецца ўжо шмат гадоў. Учорашнія падзеі — гэта працяг канфлікту. Кіруючая кааліцыя выступае за неабходнасць рэфармавання сістэмы правасуддзя, у той час як партыя «Права і справядлівасць» абвінавачвае ўрад у незаконным захопе ўстановы. Спрэчка, якая гадамі была ў асноўным палітычнай і прававой, цяпер прыняла форму прамых сутыкненняў перад будынкам суда.

ав


	PAP/Radek Pietruszka PAP/Radek Pietruszka
	PAP/Piotr Nowak PAP/Piotr Nowak
PAP/Marcin Obara PAP/Marcin Obara