Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З 1 лістапада заяўкі на адкрыццё бізнесу ў Польшчы можна падаваць толькі анлайн

02.11.2026 12:31
Уступілі ў сілу правілы, накіраваныя на скарачэнне бюракратыі пры адкрыцці індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці.
.
.Firmbee/Pixabay/CC0

Гэта можна зрабіць, напрыклад, праз Biznes.gov.pl, банкі або платформы падтрымкі прадпрымальнікаў.

Заснаваць бізнес можаце праз прыкладанне mObywatel. Намеснік міністра лічбавых тэхналогій Дарыюш Стандэрскі тлумачыць, што гэты варыянт прапануе будучым прадпрымальнікам шмат пераваг:

— Па-першае, гэта менш фармальнасцяў і эканомія часу. Адкрыць фірму можна без абавязковай прысутнасці ў дзяржаўных установах і абавязку ўручную запаўняць фармуляры. Гэта больш просты старт у бізнесе. Частка дадзеных запаўняецца аўтаматычна. Усё знаходзіцца ў адным месцы, а доступ да дакументаў — просты. У нас большы кантроль за справамі, бо мы ў рэжыме рэальнага часу атрымліваем інфармацыю пра змену статусу заяваў і актуальныя дадзеныя з баз даных.

Заснаванне бізнесу праз праграму mObywatel складаецца з трох простых крокаў. Гэта запаўненне формы, наладжванне сэрвісу e-Doręczeń, падпісанне і адпраўкі заяўкі.

ав