Польскія сем’і адкладаюць значна меншую частку сваіх даходаў, чым большасць жыхароў Еўрасаюза. Паводле Польскага эканамічнага інстытута (PIE), краіна займае трэцяе месца з канца сярод краін ЕС паводле ўзроўню сямейных ашчаджанняў: ніжэйшыя паказчыкі толькі ў Грэцыі і Румыніі.
У першым квартале 2026 года польскія хатнія гаспадаркі адкладалі 9,5% наяўнага даходу. Для параўнання, сярэдні паказчык у ЕС складаў 14%, а ў Чэхіі і Венгрыі перавышаў 19%. Пры гэтым у Польшчы доля ашчаджанняў паступова расце і ўжо некалькі гадоў застаецца вышэйшай за 9% наяўнага даходу.
Асабліва прыкметная роля наяўных грошай ў эканоміцы: яны складаюць 11,5% ВУП Польшчы — адзін з найвышэйшых паказчыкаў у ЕС. Аднак каля 22% польскіх сем’яў прызнаюць, што не змаглі б справіцца з непрадбачанымі выдаткамі.
У Польскім эканамічным інстытуце лічаць, што далейшы рост зберажэнняў можа заахвоціць сем’і больш інвеставаць у фонды і акцыі.
pap/эж