У Польшчы абвастраецца канфлікт вакол Канстытуцыйнага суда, у які ўцягнуліся прэзідэнт Караль Наўроцкі і прэм'ер Дональд Туск. Прычынай стала спроба новых суддзяў узяць пад кантроль установу, адхілены кіраўнік якой Багдан Свянчкоўскі назваў іх дзеянні незаконнымі.
Як паведамляе Onet са спасылкай на апытанне Europion Polska, 30% палякаў падтрымліваюць суддзяў, якія адхілілі старшыню ад выканання абавязкаў, а 21% — самога Свянчкоўскага. Пры гэтым 25% не падтрымліваюць ніводзін бок, яшчэ 24% не вызначыліся.
Палітычныя сімпатыі моцна ўплываюць на стаўленне да крызісу. Сярод выбарцаў урадавай «Грамадзянскай кааліцыі» 72% падтрымліваюць новых суддзяў. Аднак нават сярод прыхільнікаў апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць» толькі 44% сталі на бок адхіленага старшыні Канстытуцыйнага суда.
Апытанне паказвае, што канстытуцыйны канфлікт не толькі падзяліў грамадства, але і выклікаў разгубленасць значнай часткі палякаў.
эж