Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларус сярод затрыманых у Польшчы членаў міжнароднай банды падатковых махляроў (ВІДЭА)

04.11.2026 09:15
Паводле звестак следства, дзейнасць групы магла прычыніць шматмільённыя страты дзяржаўнаму бюджэту Польшчы.
     ,       .
Сярод затрыманых былі дзевяць грамадзян Польшчы, шэсць грамадзян Кітая і адзін грамадзянін Беларусі. cbsp.policja.pl

Супрацоўнікі Цэнтральнага следчага бюро паліцыі і Нацыянальнай падатковай адміністрацыі ліквідавалі арганізаваную злачынную групу, падазраваную ў шматмільённых падатковых махлярствах.

Арыштаваныя 16 чалавек, канфіскаваная больш за 57 000 электрасамакаты на суму каля 156 мільёнаў злотых (амаль 35,5мільёна еўра).

Паводле звестак следства, дзейнасць групы магла прычыніць страты дзяржаўнаму бюджэту ў памеры не менш за 162 мільёны злотых (амаль 37 мільёнаў еўра).

Сярод затрыманых былі дзевяць грамадзян Польшчы, шэсць грамадзян Кітая і адзін грамадзянін Беларусі.

Усіх іх даставілі ў Рэгіянальную пракуратуру ў Любліне, дзе ім было прад'яўлена абвінавачанне, сярод іншага, ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, адмыванні грошай і падатковых правапарушэннях.

Па хадайніцтве пракурора суд узяў пад варту восем падазраваных.

IAR/аз