Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшчу вызваляць ад прыёму мігрантаў паводле механізму салідарнасці ЕС

06.11.2026 15:03
Гаворка пра механізм салідарнасці ў межах Пакта ЕС аб міграцыі і прытулку. Канчатковае рашэнне яшчэ павінны ўхваліць дзяржавы Еўрасаюза.
Сцяг ЕСRalph/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўракамісія пацвердзіла, што Польшчу могуць вызваліць ад прыёму мігрантаў з іншых краін ЕС і ўнясення фінансавых узносаў замест гэтага прыёму. Гаворка ідзе пра механізм салідарнасці ў межах Пакта ЕС аб міграцыі і прытулку. Канчатковае рашэнне яшчэ павінны ўхваліць дзяржавы Еўрасаюза.

— Польшча належыць да краін ЕС, якія сутыкаюцца з сур'ёзнай міграцыйнай сітуацыяй. Гэта звязана з тым, што Польшча прыняла вялікую колькасць людзей, якія прыбылі з Украіны, а акрамя таго, сутыкаецца з выклікамі, звязанымі з выкарыстаннем міграцыі як інструмента на мяжы. У гэтым сэнсе сітуацыя ў Польшчы з мінулага года ніяк не змянілася, — заявіў еўракамісар па пытаннях міграцыі Магнус Брунер.

Варшава спасылаецца на прыём украінскіх уцекачоў і выдаткі на ахову мяжы з Беларуссю, дзе рэжым Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвае мігрантаў для гібрыднага ціску.

Вызваленне датычыцца наступнага года, а не ўсяго міграцыйнага пакта. Польшча павінна яшчэ падаць афіцыйны запыт на такое выключэнне.

iar/эж