У Гданьску пачаў камерцыйную працу новы марскі тэрмінал канцэрна Orlen, які дазваляе дастаўляць кампаненты для вытворчасці паліва непасрэдна з танкераў на нафтаперапрацоўчы завод. Інвестыцыя коштам каля 500 мільёнаў злотых (прыкладна 118 мільёнаў еўра) ужо дазволіла абслужыць больш за тры дзясяткі суднаў.
Раней кампаніі даводзілася карыстацца паслугамі іншых партоў, перагружаць сыравіну ў чыгуначныя цыстэрны і дастаўляць яе на завод. Цяпер дзякуючы трубаправодам, аперацыі, якія займалі некалькі дзён, можна правесці за 10–12 гадзін.
Тэрмінал прымае біякампаненты і дадаткі да бензіну і дызельнага паліва, а таксама дазваляе адпраўляць за мяжу гатовую прадукцыю, уключаючы суднавае паліва.
У перспектыве магутнасць тэрмінала можа дасягнуць двух мільёнаў тон грузаў штогод. Orlen разлічвае скараціць лагістычныя выдаткі, разгрузіць чыгунку і пашырыць экспарт спецыялізаваных нафтапрадуктаў.
pr/эж