Набор удзельнікаў пілотнай праграмы вакцынацыі супраць віруса папіломы чалавека (ВПЧ) пачаўся ў кастрычніку і павінен быў працягвацца два месяцы. Аднак вакцыны былі распрададзеныя. Было размеркавана больш за 50 тысяч доз.
Галоўны санітарны інспектар Павел Гжэсёўскі сказаў, што цікавасць да бясплатнай прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека ва ўзроставай групе 18-26 гадоў перавысіла ўсе чаканні.
— Зацікаўленасць прышчэпкай і тэмпы размеркавання абсалютна рэкордныя, і гэта было цяжка прадказаць, сапраўды.
Доктар Павел Гжэсёўскі дадаў, што вакцына супраць ВПЧ пакрываецца на 50% кампенсацыяй выдаткаў для асоб старэйшых за 18 гадоў.
— Мы хацелі б прапанаваць 100% кампенсацыю для некаторых з гэтых узроставых груп, і такая просьба была пададзена міністру аховы здароўя. Нашы чаканні, мушу прызнаць, былі ніжэйшымі з-за папярэдняй рэакцыі бацькоў на гэтую вакцыну.
Для тых, хто пачаў трохдозавую серыю вакцынацыі, будзе падрыхтавана дадатковая колькасць вакцын — больш за 8000 доз. Усяго бясплатную вакцынацыю супраць ВПЧ атрымаюць амаль 20 тысяч маладых людзей.
Вакцынацыя супраць ВПЧ абараняе ад раку шыйкі маткі і палавых органаў, а таксама ад раку галавы і шыі. У Польшчы дзейнічае бясплатная праграма вакцынацыі супраць ВПЧ для дзяцей ва ўзросце ад 9 да 18 гадоў.
ПР/юл