Расійскія СМІ падрабязна асвятляюць падзеі ў Кракаве. Дзяржаўныя інфармацыйныя агенцтвы і тэлеканалы паведамляюць пра грамадзянку Расіі, якая атрымала раненне.
Гэтую навіну ў Маскву перадалі расійскія дыпламаты, якія працуюць у Польшчы. Расійскія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што пасольства падтрымлівае сувязь з сям'ёй пацярпелай і мясцовымі медыцынскімі службамі. Таксама была арганізавана спецыяльная тэлефонная лінія для грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія маюць патрэбу ў консульскай падтрымцы ў сувязі з падзеямі ў Кракаве.
Расійскія СМІ таксама звярнулі ўвагу на меры засцярогі, прынятыя ўладамі Варшавы пасля нападу ў Кракаве. Пакуль што каментарыяў ад палітыкаў і экспертаў не было. У некаторых праграмах актуальных падзей толькі асвятлялася пытанне доступу грамадзян да агнястрэльнай зброі.
У сваю чаргу член Кангрэса ЗША Марсі Каптур (Marcy Kaptur) назвала стральбу ў Кракаве бессэнсоўным актам баязлівасці. Амерыканскія СМІ падрабязна асвятляюць напад. Белы дом і прэзідэнт Трамп не каментуюць падзеі ў Польшчы. Марсі Каптур, сустаршыня польскага камітэта ў Кангрэсе, напісала ў Facebook, што навіна пра трагічную стральбу ў самым цэнтры Кракава шакуе. Яна дадала, што далучаецца да палякаў у жалобе.
— Мы салідарныя з нашымі дарагімі сябрамі, польскай нацыяй, — запэўніла яна.
Марсі Каптур прадстаўляе акругу ў Агаё, дзе жыве шмат амерыканцаў польскага паходжання.
Белы дом не адказаў на просьбу Польскага радыё аб каментарыі. Маўчыць і прэзідэнт Дональд Трамп. Дзяржаўны дэпартамент паведаміў толькі, што сярод пацярпелых няма амерыканскіх грамадзян.
Амерыканскія СМІ падрабязна асвятляюць напад. Найбольшую ўвагу прысвячае падзеям у Кракаве станцыя CNN. Пішуць пра стралка, які адкрыў агонь з вінтоўкі ваеннага ўзору з аўтамабіля. Журналісты адзначаюць, што такія падзеі ў Польшчы здараюцца вельмі рэдка.
IAR/нг