Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мужчына, які здзейсніў смяротную страляніну ў Кракаве, памёр у бальніцы

09.11.2026 08:58
Ахвярамі яго нападу сталі шасцёра чалавек, у тым ліку іншаземцы.
       .
Мужчына ўчыніў смяротную страляніну ў Кракаве ў суботу.PAP/Art Service

Мужчына, які ўчыніў смяротную страляніну ў Кракаве ў суботу, памёр у бальніцы. З моманту шпіталізацыі яго стан медыкі ацэньвалі як крытычны — ён некалькі разоў быў апераваны. Тэрарыст памёр раніцай а 04:30 паводле польскага часу ў панядзелак, 9 лістапада, паведаміў малапольскі ваявода Кшыштаф Кленчар.

— Барацьба за выратаванне жыцця гэтага чалавека працягвалася, нягледзячы на здзейсненае ім зло. Ён перанёс як мінімум тры аперацыі, — сказаў ён.

Кленчар таксама паведаміў пра стане 15 пацярпелых у выніку тэракту.

— Стан 14 чалавек ацэньваецца як стабільны. Адзін з пацярпелых, паліцэйскі, які непасрэдна ўдзельнічаў у затрыманні злачынца, застаецца ў цяжкім стане, аднак учора ён выйшаў з комы, – адзначыў ён.

Страляніну на Галоўнай рынкавай плошчы Кракава ўчыніў 24-гадовы Міхал А. — жыхар горада Астровец Свентакжыскі (190 км на поўнач ад Кракава).

Ахвярамі яго нападу сталі шасцёра чалавек, у тым ліку іншаземцы.

вс