Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Варшава ўзмацняе меры бяспекі пасля тэрарыстычнага акту ў Кракаве

09.11.2026 15:47
На сталічных вуліцах з’явілася больш патрулёў, у некаторыя маршруты грамадскага транспарту ўнесеныя змены, а ў акрэсленых раёнах будуць усталяваныя бетонныя бар'еры.
      .
Бетонныя бар'еры на варшаўскай вуліцы Кракаўскае прадмесце. PAP/Paweł Supernak

Варшава ўзмацняе меры бяспекі пасля суботняга тэрарыстычнага акту ў Кракаве. На сталічных вуліцах з’явілася больш патрулёў, у некаторыя маршруты грамадскага транспарту ўнесеныя змены, а ў акрэсленых раёнах будуць усталяваныя бетонныя бар'еры. У прыватнасці, барʼеры ўжо зʼявіліся на ўсіх падʼязных вуліцах, якія вядуць у бок Кракаўскага прадмесця, дзе, у прыватнасці, знаходзіцца Прэзідэнцкі палац. Акрамя таго, гэтая вуліца папулярная сярод турыстаў, у тым ліку замежных.

Былы паліцэйскі і эксперт па бяспецы Марʼюш Сакалоўскі лічыць, што гэта адпаведныя меры, хоць варта таксама прымаць іншыя.

— Перш за ўсё нам трэба зрабіць наша грамадства пільным, каб людзі звярталі ўвагу на нестандартныя сітуацыі, якія могуць сведчыць аб небяспецы. Гэта найлепшае вырашэнне на сённяшні дзень. Нам таксама неабходна звярнуць увагу на адукацыю моладзі, якая павінна ведаць пра наступствы злачыннай дзейнасці.

Эксперт таксама лічыць, што ўсе паліцэйскія патрулі павінны атрымаць бронекамізэлькі і тактычныя каскі.

Марʼюш Сакалоўскі на дадзеным этапе не бачыць неабходнасці ангажавання войска з аўтаматычнай зброяй у патруляванне польскіх вуліц. Ён зазначыў, што ў Польшчы ўзровень бяспекі намнога вышэйшы, чым у Італіі ці Францыі.

вс