Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кярвінскі ў эфіры Польскага радыё 24. Ён растлумачыў, што Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі супрацоўнічае з Міністэрствам абароны ў гэтым пытанні.
Марцін Кярвінскі адзначыў, што некаторая зброя не зарэгістравана, што можа ствараць пагрозу грамадскаму парадку:
— Мы як раз завершылі працу над урэгуляваннем пытання калекцыянерскай зброі, валоданне якой у Польшчы не падлягае рэгістрацыі, але якая таксама можа выкарыстоўвацца для чынення жудасных злачынстваў. У гэтым выпадку ў нас ужо гатовыя заканадаўчыя прапановы, якія мы, як МУС, прадставім.
Рэкамендацыя аб пераглядзе правілаў ліцэнзавання зброі была выдадзеная пасля тэрарыстычнага акту, які адбыўся ў мінулую суботу ў Кракаве. Нападнік забіў шэсць чалавек і параніў больш за дзесяць. У яго былі дазволы на дзве адзінкі агнястрэльнай зброі. Ён таксама выкарыстаў агнястрэльную зброю, на якую быў дазвол у яго бацькі.
ав