Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы затрымалі двух грамадзян Украіны, падазраваных у шпіянажы і дыверсійнай дзейнасці па замове расійскіх спецслужбаў

10.11.2026 13:04
Мужчыны фатаграфавалі крытычна важныя аб'екты і ваенную інфраструктуру ў Польшчы, паведаміў у аўторак міністр-каардынатар спецыяльных службаў Томаш Сямоняк.
   (.ABW)
Агенцтва ўнутранай бяспекі (поль.ABW)gov.pl

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымала двух грамадзян Украіны, падазраваных у шпіянажы і дыверсійнай дзейнасці па замове расійскіх спецслужбаў. 

Абодвум затрыманым прадʼяўленыя абвінавачванні ва ўдзеле ў расійскай разведвальнай дзейнасці супраць Рэспублікі Польшча і ў здзяйсненні акту дыверсіі шляхам падпалу транспартных сродкаў у буйным польскім горадзе. Абвінавачванні таксама ўключаюць збор інфармацыі аб ваенных абʼектах і крытычна важнай інфраструктуры ў Польшчы.

— Мужчыны ідэнтыфікавалі і фатаграфавалі крытычна важныя абʼекты і ваенную інфраструктуру ў Польшчы. Акрамя шпіянажу і дыверсіі, ім таксама прадʼяўленыя абвінавачванні ў падпале транспартных сродкаў, — паведаміў міністр Томаш Сямоняк на X.

Арышт двух грамадзян Украіны ва ўзросце 24 і 25 гадоў адбыўся 3 лістапада ў Мінску-Мазавецкім. Пракуратура паведаміла, што ў іх доме і іншых месцах былі праведзены ператрусы, а таксама канфіскаваныя носьбіты інфармацыі і наркотыкі. Расследаванне праводзіцца пад наглядам Лодзінскага аддзялення Нацыянальнай пракуратуры.

Пракурор прадʼявіў абвінавачванні затрыманым 4 лістапада. Суд таксама задаволіў хадайніцтвы пракурора і прызначыў падазраваным трохмесячны папярэдні арышт. Пракуратура паведаміла, што вынікі расследавання сведчаць аб тым, што дыверсійная дзейнасць была праведзена па заданні расійскіх службаў і накіравана на распальванне антыўкраінскіх настрояў.

— Перад падпалам транспартных сродкаў падазраваныя змянілі свае нумарныя знакі на тыя, што выкарыстоўваюцца на транспартных сродках, якія належаць украінскай арміі, — адзначаецца ў паведамленні.

Паводле звестак пракуратуры, мужчыны атрымлівалі ўзнагароджанне за сваю працу, у тым ліку ў крыптавалютах. Злачынствы, у якіх абвінавачваюцца падазраваныя, караюцца пажыццёвым зняволеннем.

Сямоняк нагадаў, што амаль 100 чалавек ужо былі прызнаныя падазраванымі ў рамках расследаванняў шпіянажу і дыверсій, якія праводзіла Агенцтва ўнутранай бяспекі з 1 студзеня 2024 года.

PAP/ав