Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вырасла колькасць арыштаваных асоб, якія хвалілі ў інтэрнэце забойствы ў Кракаве

10.11.2026 17:34
Цэнтральнае бюро па барацьбе з кіберзлачыннасцю кругласутачна сочыць за зместам у інтэрнэце на наяўнасць падобных паведамленняў.
 ,
Месца трагедыі, КракаўPAP/Łukasz Gągulski

Колькасць арыштаваных асоб, якія хвалілі ў інтэрнэце забойствы ў Кракаве, пагражалі і распальвалі нянавісць павялічылася да дзевяці, паведаміў Польскаму радыё паліцэйскі Міхал Пятрашка з прэс-службы Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасцю. Ён дадаў, што сярод арыштаваных восем палякаў і адзін грамадзянін Украіны.

— Гэта асобы, якія публікавалі ў інтэрнэце допісы, у якіх, між іншым, інфармавалі, што таксама хацелі б забіць каго-небудзь. Калі казаць пра апошнюю трагедыю ў Кракаве, то паявіліся допісы, у якіх злачынства хвалілі. То бок, гаворка пра мову нянавісці ці заклікі да нянавісці.

Цэнтральнае бюро па барацьбе з кіберзлачыннасцю кругласутачна сочыць за зместам у інтэрнэце на наяўнасць падобных паведамленняў, у тым ліку патэнцыйных паслядоўнікаў Міхала Аксінскага.

ав