Запланаваны ў Варшаве канцэрт расійскага рэпера Scally Milano выклікаў абурэнне з-за зместу ягоных песень. У адной з іх выканаўца згадвае згвалтаванне жанчын у Польшчы фашыстамі.
Тэксты расійскага рэпера насычаныя вульгарызмамі. Гэта характэрная рыса ягонай творчасці, тлумачыць журналістка і экспертка па Расіі Паўліна Сегень.
— Ён застаецца вельмі папулярным сярод рускамоўнай моладзі, гэта значыць сярод тых, хто таксама з'яўляецца спажыўцом рускамоўнай культуры.
Аднак, як падкрэслівае экспертка, словы расійскага выканаўцы пра згвалтаванне жанчын у Польшчы фашыстамі катэгарычна выключаюць магчымасць яго выступлення ў польскай сталіцы.
— У кантэксце расійскай вайны супраць Украіны, усіх гэтых варожых, дэстабілізацыйных дзеянняў, якія Расія ажыццяўляе супраць Польшчы, а таксама гэтай радыкальна агрэсіўнай рыторыкі ў дачыненні да Польшчы, выступ рэпера, у песні якога ёсць хаця б адзін такі радок, — гэта скандал.
Канцэрт Scally Milano запланаваны ў варшаўскім клубе Opera Club. Адміністрацыя клуба адмовілася даць каментар Польскаму радыё.
IAR/яс