Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што мэты амерыканскай дыпламатыі ў перамовах пра Украіну могуць не супадаць з чаканнямі Еўропы. Пра гэта палітык заявіў пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім 12 лістапада ў Дубліне на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці.
Прэм'ер Польшчы падкрэсліў, што еўрапейскія краіны захоўваюць адзінства ў падтрымцы Украіны і выступаюць за мір, які гарантуе захаванне яе суверэнітэту. Паводле Туска, перамовы датычацца таксама будучай архітэктуры бяспекі ва Усходняй Еўропе.
«Мы ні ў якім разе не дазволім, каб у нас за спінай — за спінай Польшчы і Еўропы — нехта ўсталёўваў новыя правілы бяспекі ў гэтай частцы свету», — заявіў Туск.
Так ён адрэагаваў на заклік Зяленскага да Еўропы ўважліва сачыць за перамовамі і гарантыямі бяспекі, у тым ліку ў кантэксце кантактаў Украіны, Расіі і ЗША ў Абу-Дабі. Дональд Туск адзначыў, што вынікі гэтых перамоваў закранаюць не толькі Украіну, але і бяспеку ўсяго еўрапейскага кантынента.
iar/pap/эж