Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дзяржаўная камісія знайшла прыкметы тэрарыстычных дзеянняў у здарэннях на чыгунцы

15.11.2026 08:18
Камісія прызнала першы інцыдэнт актам тэрарыстычнага характару, а другі — патэнцыйнай тэрарыстычнай пагрозай.
. .
Чыгунка. Ілюстрацыя.Фота: Наталля Грышкевіч / Беларуская служба Польскага радыё

Інцыдэнты на чыгуначнай лініі Варшава — Дарагуск мелі прыкметы дзеянняў тэрарыстычнага характару. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Дзяржаўнай камісіі па расследаванні чыгуначных аварый. Гаворка ідзе пра два здарэнні, якія адбыліся ў лістападзе 2025 года. Паводле атрыманай інфармацыі, мэтай зламыснікаў было «справакаваць катастрофу на наземным транспарце і запалохаць вялікую колькасць людзей».

У населеным пункце Міка ў Мазавецкім ваяводстве выбух пашкодзіў чыгуначную рэйку. У сваю чаргу, непадалёк ад мясцовасці Голэмбя (Gołębia) ў Люблінскім ваяводстве была пашкоджана кантактная сетка. У выніку цягнік, у якім знаходзіліся 475 пасажыраў, быў вымушаны рэзка затармазіць.

Як паведамляецца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, камісія прызнала першы інцыдэнт актам тэрарыстычнага характару, а другі — патэнцыйнай тэрарыстычнай пагрозай.

Расследаванне актаў дыверсіі вядзе Нацыянальная пракуратура. Двое падазраваных у непасрэдным ажыццяўленні нападаў хаваюцца за мяжой, у Польшчы яны абвешчаныя ў вышук. Абвінавачанне прад'яўлена грамадзяніну Украіны, якога падазраюць у лагістычнай дапамозе ў падрыхтоўцы і ажыццяўленні дыверсійных дзеянняў.

IAR/нг