Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве можна бясплатна ўбачыць выставу карцін з французскіх прыватных калекцый і музея ў Парыжы

15.11.2026 11:29
Сёлетняя тэма «Бясплатнага лістапада» — «Уваход у гісторыю».
.       .
Ілюстрацыя. Палац на вадзе ў парку Каралеўскія лазенкі. Фота: Shutterstock

У польскіх культурных установах працягваецца кампанія «Бясплатны лістапад». У гэтым месяцы без аплаты можна наведваць пастаянныя і часовыя выставы, запісацца на спецыяльныя экскурсіі з гідам, майстар-класы і музейныя ўрокі ў каралеўскіх рэзідэнцыях.

У пятнаццатым выпуску кампаніі ўдзельнічаюць Каралеўскія замкі ў Варшаве і на Вавелі, Каралеўскі музей Лазенкі і Музей палаца караля Яна III у Вілянаве (Wilanów).

Толькі сёння (15 лістапада) можна паглядзець часовую выставу «Набісты (ад назвы арт-групы «Набі» (Les Nabis)). Прарокі новага мастацтва» ў Каралеўскім музеі Лазенкі ў Варшаве, — кажа намесніца дырэктара ўстановы Каміля Пэрэта (Kamila Pereta).

— Гэта выключная выстава, якая прэзентуе амаль сто карцін з прыватных французскіх калекцый і славутага музея Орсэ (Musée d’Orsay). Экспазіцыя прадстаўляе творчасць групы мастакоў, якая аказала ўплыў на развіццё сучаснага мастацтва. Большасць гэтых карцін упершыню была прадстаўлена ў Польшчы. Як я сказала, частка паходзіць з прыватных калекцый, яны вернуцца да сваіх уладальнікаў і, магчыма, цягам дзясяткаў гадоў іх зноў нельга будзе ўбачыць.

Сёлетняя тэма «Бясплатнага лістапада» — «Уваход у гісторыю».

IAR/нг