Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Польшчы зрабіў Дональду Трампу экстравагантны падарунак

19.11.2026 14:00
Верагодна, пра яго не ведалі ні польскае МЗС, ні пасольства Польшчы ў Вашынгтоне, ні большасць супрацоўнікаў Канцылярыі прэзідэнта.
    i         2026
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі i прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас Давоскага эканамічнага форуму 2026 годаprezydent.pl/Mikołaj Bujak/KPRP

— Балтыйскі бурштын выходзіць за межы Польшчы, — так старшыня Польскай гандлёвай палаты бурштыну Катажына Міхальска (Katarzyna Michalska) пракаментаравала незвычайны падарунак, які на 80-годдзе Дональду Трампу ахвяраваў прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі.

Гэта багата аздобленае бурштынам крэсла з амерыканскай сімволікай. Паводле агульных ацэнак, яно каштавала больш за 100 000 злотых (амаль 23 тысячы еўра).

Катажына Міхальска ганарыцца тым, што праца польскага рамесніка знайшла свайго адрасата за мяжой. Яна спадзяецца, што Дональд Трамп задаволены бурштынавым тронам.

— Я б вельмі хацела, каб кіраўнікі дзяржаваў цанілі падарункі з балтыйскага бурштыну, таму што гэта праца нашых рамеснікаў. Польскі бурштын цэніцца ва ўсім свеце, у тым ліку ў ЗША, Азіі і на Блізкім Усходзе. Я думаю, што ў цэлым людзі больш цэняць такія падарункі за межамі Польшчы, чым у самой Польшчы, — кажа Катажына Міхальска.

Аўтарам інкруставанага бурштынам трону з’яўляецца мастак з Сопату Луцыян Мырта (Lucjan Myrta), які раней стварыў падобны твор да 100-годдзя аднаўлення незалежнасці Польшчы.

Нягледзячы на тое, што святкаванне 80-годдзя Дональда Трампа адбылося 14 чэрвеня бягучага года, польская грамадская думка толькі цяпер даведалася пра незвычайны падарунак ад польскага прэзідэнта.

Канцылярыя прэзідэнта афіцыйна інфармавала толькі пра адзін падарунак для амерыканскага прэзідэнта — мармуровую дошку з выявамі Тадэвуша Касцюшкі і Казіміра Пуласкага. Верагодна, ані Міністэрства замежных спраў, ані пасольства Польшчы ў Вашынгтоне, ані большасць супрацоўнікаў Канцылярыі не ведалі пра гэты другі экстравагантны падарунак.

IAR/аз