Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Невядомыя аб’екты парушылі паветраную прастору Польшчы. Адзін з іх упаў у Люблінскім ваяводстве

20.11.2026 09:19
Прэм’ер Дональд Туск заявіў, што на гэты момант паветранай пагрозы для краіны няма.
Ілюстрацыя Створана ШІ

У ноч на 20 лістапада невядомыя аб’екты парушылі паветраную прастору Польшчы і ўпалі на яе тэрыторыі. Адзін з іх знайшлі каля вёскі Новы Ліпавец у Люблінскім ваяводстве, другі, імаверна, упаў паблізу Рудніка-над-Санам у Падкарпацкім ваяводстве. 

Паводле папярэдніх звестак, знойдзены аб’ект мог быць беспілотнікам. Ён упаў на поле за некалькі соцень метраў ад жылых пабудоў і загарэўся. Пацярпелых няма. Другі аб’ект пакуль шукаюць.

Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы пацвердзіла, што правярае два выпадкі магчымага парушэння паветранай прасторы. Цягам ночы польскія і хаўрусніцкія самалёты знаходзіліся ў паветры, а сістэмы супрацьпаветранай абароны былі ў стане гатоўнасці.

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Барташ Градэцкі паведаміў, што прэзідэнт Караль Наўроцкі атрымлівае актуальную інфармацыю пра здарэнне. Прэм’ер Дональд Туск заявіў, што на гэты момант паветранай пагрозы для краіны няма.

Улады заклікалі жыхароў не набліжацца да падазроных прадметаў. У Люблінскім ваяводстве пракуратура пачала следчыя дзеянні.

iar/pap/эж