Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы ўпершыню эвакуявалі дыспетчараў аэрапорта Жэшаў-Ясёнка, праз які ідзе дапамога ва Украіну 

20.11.2026 12:28
Прычынай стала маштабная расійская паветраная атака на Украіну, якая выклікала паветраную трывогу ў памежных рэгіёнах Польшчы.
Аэрапорт у Ясёнці пад ЖэшавамFoto: rzeszowairport.pl

У Польшчы ўпершыню ў гісторыі эвакуявалі дыспетчарскую вежу аэрапорта Жэшаў-Ясёнка, праз які ажыццяўляюцца пастаўкі ваеннай дапамогі Украіне. Прычынай стала маштабная расійская паветраная атака на Украіну, якая выклікала паветраную трывогу ў памежных рэгіёнах Польшчы.

Міністр інфраструктуры Польшчы Дарыюш Клімчак заявіў, што дзевяць супрацоўнікаў аэрапорта, у тым ліку шэсць прадстаўнікоў аператыўнага персаналу, перавялі ў сховішча. Раней падобныя эвакуацыі двойчы адбываліся ў Любліне, але ў Жэшаве — упершыню.

Пазней дыспетчары вярнуліся да працы. Аднак працу ў аэрапортах Жэшава і Любліна часова прыпынілі з-за дзеянняў польскай вайсковай авіяцыі.

Жыхары Люблінскага і Падкарпацкага ваяводстваў атрымалі экстранныя папярэджанні пра расійскую атаку і павышаную гатоўнасць польскай супрацьпаветранай абароны.

iar/pap/эж


Невядомыя аб’екты парушылі паветраную прастору Польшчы. Адзін з іх упаў у Люблінскім ваяводстве

20.11.2026 09:19
Прэм’ер Дональд Туск заявіў, што на гэты момант паветранай пагрозы для краіны няма.