Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дональд Туск: Маем справу з наўмыснай расійскай правакацыяй 

20.11.2026 13:08
Прэм'ер Польшчы звязаў паветраныя інцыдэнты з міжнароднымі вайсковымі вучэннямі, якія праходзяць на паўднёвым усходзе краіны.
Дональд Туск PAP/Albert Zawada

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што парушэнне польскай паветранай прасторы расійскімі аб'ектамі магло быць наўмыснай правакацыяй. Палітык звязаў інцыдэнты з міжнароднымі вайсковымі вучэннямі, якія праходзяць на паўднёвым усходзе краіны.

— Гэта не выглядае выпадковасцю. Я асцярожны ў фармулёўках. Здаецца, што мы ўсё ж маем справу з наўмыснай правакацыяй. Невыпадкова гэтыя аб'екты ўпалі паблізу месцаў, дзе праходзяць вайсковыя манеўры  «Кааліцыі ахвотных». У Новай Дэмбе адбываецца візіт міністраў абароны некалькіх краін, якія ўдзельнічаюць у гэтых вучэннях. Таму нельга выключаць, што гэтая правакацыя была звязаная таксама з тым, што на тэрыторыі Польшчы адбываліся гэтыя вучэнні.

Польскія сілавыя ведамствы вядуць пошукі і праводзяць следчыя дзеянні ў трох мясцовасцях і іх ваколіцах: Рудніку-над-Санам і Малодычах у Падкарпацкім ваяводстве, а таксама ў Новым Ліпаўцы ў Люблінскім ваяводстве.

Міжнародныя вучэнні на палігоне ў Новай Дэмбе працягваюцца з пачатку лістапада. У іх удзельнічаюць каля пяці тысяч вайскоўцаў з 11 краін, палова з якіх — палякі. Мэта манеўраў — праверыць хуткасць перакідвання войскаў, узаемадзеянне саюзнікаў і лагістычнае забеспячэнне. У вучэннях задзейнічаныя сухапутныя, паветраныя і марскія сілы, а таксама касмічныя падраздзяленні.

iar/pap/эж

У Польшчы ўпершыню эвакуявалі дыспетчараў аэрапорта Жэшаў-Ясёнка, праз які ідзе дапамога ва Украіну 

20.11.2026 12:28
Прычынай стала маштабная расійская паветраная атака на Украіну, якая выклікала паветраную трывогу ў памежных рэгіёнах Польшчы.