Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Польшчы прызначыў новага віцэ-прэм'ера, але раскрытыкаваў яго працу

20.11.2026 16:07
Прэзідэнт разглядаў прапановы прэм'ера Дональда Туска больш за тры тыдні.
   .          , , 20  2026 .
Прэзідэнт Польшчы і К. Наўроцкі і міністарка фондаў і рэгіянальнай палітыкі ўзначаліла Агнешка Бартоль, Варшава, 20 лістапада 2026 г. PAP/Marcin Obara

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі 20 лістапада зацвердзіў кадравыя перастаноўкі ва ўрадзе Дональда Туска. Міністр фінансаў і эканомікі Анджэй Даманьскі стаў віцэ-прэм'ерам, а Міністэрства фондаў і рэгіянальнай палітыкі ўзначаліла Агнешка Бартоль, былая прадстаўніца Польшчы пры Еўрасаюзе.

Прэзідэнт разглядаў прапановы прэм'ера Дональда Туска больш за тры тыдні. Кіраўнік прэзідэнцкай канцылярыі Павел Шэфернакер патлумачыў затрымку напружаным графікам Наўроцкага і падзеямі вакол Канстытуцыйнага суда. Пры гэтым Шэфернакер заявіў, што прэзідэнт асабіста не падтрымаў бы павышэнне Даманьскага.

— Яго кіраўніцтва Міністэрствам фінансаў і Міністэрствам эканомікі — гэта шэраг няўдач. Нагадаю, што пазіцыя прэзідэнта адносна няўдач міністра Даманьскага агульнавядомая. Міністр Даманьскі нясе адказнасць за катастрафічны стан дзяржаўных фінансаў, за дэфіцыт, які расце пагрозлівымі тэмпамі. Гэта прыклад шэрагу няўдач міністра Анджэя Даманьскага.

Палітык падкрэсліў, што адказнасць за кадравыя прызначэнні ва ўрадзе нясе прэм'ер-міністр.

Агнешка Бартоль змяніла Катажыну Пэлчыньскую-Налэнч, якая падала ў адстаўку. Цырымонія прызначэнняў з удзелам прэзідэнта Польшчы працягвалася ўсяго некалькі хвілін.

iar/эж