Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністр замежных спраў распавёў пра выклікі для польскай дыпламатыі

21.11.2026 11:15
Галоўным выклікам міністр назваў расійскую агрэсію супраць Украіны.
-,
Віцэ-прэм’ер, міністар замежных справаў Радаслаў Сікорскі PAP/Marcin Obara

У сувязі з вайной ва Украіне польская дыпламатыя сутыкаецца са шматлікімі выклікамі, папярэджвае міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.

Падчас святкавання Дня замежнай службы ён таксама падкрэсліў, што міжнароднае значэнне краіны пастаянна расце.

— З аднаго боку, Польшча ўспрымаецца як краіна поспеху, краіна на ўздыме, і адсюль, напрыклад, наша ўключэнне ў G20 і Еўрапейскі Саюз. Але з іншага боку, так, вайна паміж Расіяй і Украінай, як мы ведаем, уплывае на жыццё нашых грамадзян, стварае рызыкі, і тым больш для неспакойнай Украіны, бо бамбардаванні ды балістычныя ракеты падаюць на ўкраінскія гарады, у тым ліку на тыя, што знаходзяцца паблізу нашых межаў.

20-га лістапада ўвечары і 21-га лістапада ўначы расіяне двойчы ўдарылі беспілотнікамі па Крывым Рогу. Два чалавекі загінулі і 42 атрымалі раненні, у тым ліку чацвёра дзяцей.

Адначасова ўчора (20-га лістапада) раніцай тры расійскія аб'екты: дзве ракеты і беспілотнік — парушылі паветраную прастору Польшчы. Прэмʼер-міністр Дональд Туск заявіў, што гэта было наўмыснае дзеянне.

— Паветраная прастора Польшчы — гэта паветраная прастора НАТА, — так адрэагаваў міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі на ўчорашняе парушэнне польскай паветранай прасторы расійскімі ракетамі.

21-га лістапада Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ наведвае Варшаву з рабочым візітам, сярод іншага, каб абмеркаваць гэтае пытанне.

Міністр замежных спраў падкрэсліў, што Польшча перадасць сваю незадаволенасць расійскаму боку.

ПР/юл