Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча павінна больш рашуча рэагаваць на расійскія правакацыі

21.11.2026 14:12
Учора тры абʼекты, запушчаныя з расійскай тэрыторыі, парушылі паветраную прастору Польшчы.
Месца падзення расійскага беспілотніка ў ПольшчыREUTERS

Польшча павінна больш рашуча рэагаваць на расійскія правакацыі, лічыць эксперт па абароне Артур Дубель. Госць Польскага радыё 24 прывёў прыклад Турцыі, якая хутка збіла расійскі самалёт, які парушыў паветраную прастору гэтай краіны.

— Магчыма, часам нам трэба пасылаць крыху больш моцны сігнал, бо грамадская думка сапраўды вызначае пэўныя рэчы, адбываюцца выбары, гэта дэмакратычны бок Еўропы. Людзі маюць права непакоіцца і нервавацца. Гаворка не толькі пра іх уласнасць, але, перш за ўсё, пра здароўе і жыццё, і, на жаль, часам адсутнасць рэакцыі выглядае не вельмі добра.

Учора (20 лістапада) раніцай тры расійскія абʼекты парушылі паветраную прастору Польшчы — дзве ракеты і беспілотнік. Прэмʼер-міністр Дональд Туск заявіў, што гэта было наўмыснае дзеянне.

ПР/юл