Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сітуацыя ў Новай Ліпаўцы пасля выбуху расійскай ракеты

22.11.2026 14:12
Польскія службы завяршылі аперацыю на месцы выбуху расійскай ракеты ў Новай Ліпаўцы ў Люблінскім ваяводстве.
    ,
Спецыяльныя службы ў Новай Ліпаўцы, тэрыторыя ахоўваецца пасля падзення расійскай ракетыPAP/Wojtek Jargiło

Расійскае паходжанне ракеты, якая выбухнула крыху над зямлёй, пацверджана, заявіў пракурор Анджэй Баронь з Люблінскай пракуратуры.

Найважнейшымі абломкамі зʼяўляюцца рухавік і некаторыя элементы сістэмы манеўравання. Гэтыя элементы сабраныя. Што тычыцца электронікі, то па зразумелых прычынах, паколькі адбыўся выбух, пакуль цяжка рабіць дакладныя высновы.

Гэта ўжо другі падобны абʼект, знойдзены ў гміне Ксенжполь. У мінулым годзе тут разбіўся расійскі беспілотнік, а на гэты раз ракета выбухнула каля дамоў. Мэр гміны Яраслаў Піскорскі сказаў, што жыхары рэгіёну дагэтуль сутыкаюцца з праявамі вайны за ўсходняй мяжой:

— З пачатку канфлікту ва Украіне ўсё змянілася, увесь час самалёты лётаюць над нашым небам, і мы прызвычаіліся да гучнага шуму. Цяперашняя сітуацыя была асабліва небяспечнай для тых жыхароў, якія чулі грукат і бачылі агонь. Гэта, безумоўна, было жахліва. Пазней гэтыя эмоцыі ахапілі і астатніх нашых жыхароў.

У Падкарпацкім рэгіёне былі выяўлены яшчэ два расійскія ваенныя абʼекты. Адзін упаў у лясной мясцовасці каля Рудніка-над-Санам. Другі быў знойдзены ў вёсцы Маладзіч Яраслаўскага павета.

ПР/юл