Пасля парушэння паветранай прасторы Польшчы расійскімі вайсковымі абʼектамі Польшча будзе мець у сваім распараджэнні адзін самалёт ранняга папярэджання AWACS НАТА. Гэтае рашэнне было прынята на ўчорашнім (23 лістапада) пасяджэнні Паўночнаатлантычнай рады ў Бруселі.
Падчас сустрэчы ў Бруселі паслы НАТА выказалі поўную салідарнасць з Польшчай перад абліччам расійскіх правакацый. Адзін з 14 самалётаў ранняга радыёлакацыйнага выяўлення AWACS НАТА будзе перададзены ў распараджэнне Польшчы, абвясціў намеснік міністра нацыянальнай абароны Павал Залеўскі.
— Гэта вельмі значная магчымасць, якая забяспечвае нам палепшаную сітуацыйную дасведчанасць. Неадкладнае рэагаванне НАТА вельмі вітаецца. Самалёт ранняга выяўлення можа выявіць ракету ў палёце ў радыусе 250 кіламетраў і папярэдзіць сістэмы супрацьпаветранай абароны.
Тым часам НАТА выступае супраць збівання расійскіх ракет над тэрыторыяй Украіны. Анджэй Кінскі з выдання Nowa Technika Wojskowa (Новыя ваенныя тэхналогіі) выступае за адваротнае рашэнне.
— Так павінна быць, гаворка ідзе пра стварэнне безракетнай зоны. Супрацьракетныя сродкі размешчаны на нашай тэрыторыі. Нашы знішчальнікі не дзейнічаюць у паветранай прасторы Украіны ці іншых краін.
Але для гэтага патрэбная палітычная згода, якой пакуль няма.
ПР/юл