Удзельнікі акцыі прайшлі ад будынка Сейма Каралеўскім трактам. Яны заклікаюць прэзідэнта Караля Наўроцкага падпісаць два законы, якія датычацца перапынення цяжарнасці.
Марш арганізавалі фонд «Widzialne», Агульнапольскі страйк жанчын і Ініцыятыва «Усход». Арганізатаркі акцыі звярнуліся непасрэдна да кіраўніка дзяржавы, кажа Аляксандра Лабода з фонду «Widzialne»:
— Панядзелак — апошні дзень, калі Караль Наўроцкі можа падпісаць законы аб абортах. Мы хочам паказаць яму, што жанчыны ў Польшчы і тыя, хто іх падтрымлівае, выступаюць за легальны і даступны аборт.
Першы закон прадугледжвае частковую дэкрыміналізацыю абортаў, другі — аднаўляе магчымасць перапынення цяжарнасці ў выпадку цяжкіх заган развіцця плода.
Прэзідэнт можа падпісаць законы, накласці на іх вета або накіраваць у Канстытуцыйны суд. Большасць удзельнікаў акцыі мяркуе, што кіраўнік дзяржавы не падпіша законаў.
Перад Прэзідэнцкім палацам удзельнікаў маршу чакалі больш за дзесяць праціўнікаў абортаў з адпаведнымі лозунгамі. Бяспеку абедзвюх акцый забяспечвала паліцыя. Дэманстрацыі прайшлі спакойна.
Марш адбыўся ў 108-ю гадавіну атрымання польскімі жанчынамі выбарчых правоў.
IAR/яс