Беларуская Служба

Стартаваў 30-ты вулічны прабег «Салідарнасці»

18.08.2019 13:37
У жніўні спаўняецца гадавіна заснавання прафсаюзу «Салідарнасць», які адыграў вельмі важную ролю ў гісторыі Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne. Łukasz Kowalski/IAR

У Калабжэгу на поўначы Польшчы адбываецца сёння Трыццаты нацыянальны вулічны прабег «Салідарнасці». У ім удзельнічаюць спартсмены з Польшчы ды з-за мяжы. Прабег ладзіцца з мэтаю ўшанаваць гадавіну стварэння прафсаюзу «Салідарнасць» і падпісання жнівеньскіх пагадненняў, – заявіў Польскаму радыё старшыня ўправы рэгіянальнага аддзялення прафсаюзу «Салідарнасць» Веслаў Крулікоўскі.

- Гэта быў час зменаў і час першага агеньчыка свабоды. Дзеячы «Салідарнасці» прабеглі першую дыстанцыю, каб ушанаваць гістарычныя падзеі. Наш забег выключны, камерны, на ім проста трэба быць.

У жніўні спаўняецца 39-ая гадавіна з дня заснавання прафсаюзу «Салідарнасць», які адыграў вельмі важную ролю ў гісторыі Польшчы.

- Несумненна, не было лёгка прайсці праз гэты перыяд часу. І дагэтуль мы яшчэ змагаемся з некаторымі цяжкасцямі. Можна гэта параўнаць з такім прабегам, які кожны год адбываецца, кожны год паўтараецца, і мы ўвесь час думаем, што палепшыць. На дадзены момант мы больш займаемся пытаннямі працаўнікоў, на другі план сышлі палітычныя пытанні.

«Салідарнасць» з’яўляецца самым буйным у Польшчы прафесійным саюзам, у яе шэрагі ўваходзіць больш за 700 тыс. чалавек.

30-ты вулічны прабег «Салідарнасці» стартаваў апоўдні ў Калабжэгу. Удзельнікі павінны прабегчы 10 кіламетраў.

ПР/нг