Беларуская Служба

Таварныя цягнікі вернуцца на маршрут Генюшы – мяжа з Беларуссю

28.11.2019 13:32
Намеснік старшыні праўлення Польскай  дзяржаўнай чыгункі Арнольд Брэсх паведаміў, што дадзены інвестыцыйны праект палепшыць якасць перавозу тавараў з Беларусі і Расіі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnemateriały prasowe PKP PLK

Чыгуначная лінія на маршруце Генюшы –мяжа з Беларуссю пройдзе капітальны рамонт. Польская чыгунка падпісала дамову на перабудову больш чым 20 кіламетраў чыгуначнага палатна.

Мадэрнізацыя дадзенага адрэзку чыгункі дазволіць аднавіць на ім рух таварных цягнікоў. Пасля рамонту тут змогуць праязджаць цяжэйшыя і даўжэйшыя чыгуначныя саставы. Намеснік старшыні праўлення Польскай дзяржаўнай чыгункі Арнольд Брэсх паведаміў, што дадзены інвестыцыйны праект палепшыць якасць перавозу тавараў з Беларусі і Расіі:

-Гэты памежны пераход мы ўспрымаем, як частку «Шаўковага шляху». У нас дзейнічае некалькі адпаведных пунктаў пропуску на ўсходняй мяжы, яны не выкарыстоўваюцца напоўніцу. Большасць грузаў зараз прымаецца праз Цярэспаль. Спадзяемся, што пасля мадэрнізацыя значная частка тавараў паедзе ў Польшчу і з гэтага боку.

Пасля рамонту адрэзак чыгункі паміж Генюшамі і Кузніцай Беластоцкай зможа абслугоўваць таварныя цягнікі з шырокай каляёй. Рамонт чыгункі распачнецца ў сярэдзіне будучага года і працягнецца прыблізна да канца 2021 года. Агульны кошт мадэрнізацыі – 195 млн злотых (50 млн долараў).

IAR/эж