Польшча распачне перамовы са Швецыяй на прадмет атрымання падводнай лодкі на часовае карыстанне. Пра гэта паведаміў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак у партовым горадзе Гдыня падчас урачыстасцяў з нагоды 101-й гадавіны стварэння Ваенна-марскіх сілаў Польшчы.
Марыюш Блашчак заявіў, што Польшчу і Швецыю яднае клопат аб бяспецы ў акваторыі Балтыйскага мора, таксама краіны бачаць аднолькавыя пагрозы ў рэгіёне:
-Мы завяршылі аналітычны працэс. Паводле яго вынікаў, мы прышлі да высновы, што варта ўжыць меру часовага ўжывання падводных лодак менавіта ў супрацоўніцтве са шведскім партнёрам.
Падчас святкавання ў Гдыні на ўзбраенне Ваенна-марскіх сілаў Польшчы быў прыняты патрульны катар «Ślązak» (па-беларуску «Сілезец»). Нагадаем, у склад ВМС Польшчы ўваходзяць прыкладна 40 баявых караблёў, сярэдні ўзрост якіх 35 гадоў.
IAR/эж