Беларуская Служба

МЗС Польшчы нагадала Apple, што Крым - гэта не Расія

29.11.2019 11:12
Раней стала вядома, што ў сваіх прыкладаннях кампанія Apple пачала пазначаць Крым, як частку Расіі.
 .
Сотавы тэлефон.Photo: JESHOOTS-com/pixabay.com/CC0 Public Domain

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач (Marcin Przydacz) падтрымаў Украіну і нагадаў Apple, што анексаваны Расіяй Крым не з'яўляецца часткай расійскай дзяржавы. Польскі палітык, напісаў пра гэта ў Твітары, паведамляе „Еўрапейская праўда”.

„Дазвольце мне далучыцца да Украіны, выказаўшы расчараванне дзеяннямі Apple. А менавіта, гаворка ідзе пра падыход да Крыму, які кампанія ўспрымае як частку Расіі. Я нагадаю вам адзін відавочны факт: гэта няпраўда”, - напісаў польскі дыпламат.

Раней стала вядома, што кампанія Apple адказала на патрабаванні Расіі і ў сваіх прыкладаннях Apple Maps і Weather пачала пазначаць Крым, як частку Расіі.

аз