Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі наведвае Падляшша. А 11.00 ён пабываў у Грабове (Grabowo), дзе працягваецца будаўніцтва хуткаснай дарогі S-61 паміж гарадамі Оструў Мазавецка (Ostrów Mazowiecka) і Шчучын (Szczuczyn).
Пазней кіраўнік польскага ўраду пабываў на памежным пераходзе Кузніца Беластоцка-Брузгі (Kuźnica Białostocka- Bruzgi), а таксама ўсклаў кветкі да помніка аднаму з кіраўнікоў паўстання 1863 года Канстанціну Каліноўскаму.
У сваю чаргу, а 16.00 на Копнай гары ля вёскі Саклода (Sokłoda) Матэвуш Маравецкі прыме ўдзел ва ўрачыстым святкаванні 189-годдзя пачатку паўстання 1830 года. Увечары кіраўнік польскага ўраду сустрэнецца з жыхарамі Беластока.
аз