Беларуская Служба

1-я Падляшская брыгада Войскаў тэрытарыяльнай абароны склала прысягу

30.11.2019 17:01
На дадзены момант у шэрагах Войскаў тэрытарыяльнай абароны Польшчы знаходзіцца 23,5 тысяч салдат, іх колькасць няўхільна расце.
Прысяга жаўнераў ВТА Польшчы PAP/Adam Warżawa

У горадзе Гонядзь, які ляжыць недалёка ад мяжы з Беларуссю, больш за 60 добраахвотнікаў склалі ваенную прысягу. Прысяга завершыла курс маладога байца. Гаворыць новая шараговая Войскаў тэрытарыяльнай абароны:

-З малога ўзросту захаплялася жаўнерамі, якія гатовыя аддаць жыццё за сваю Бацькаўшчыну. Зараз адначасова магу рабіць дзве рэчы: даглядаць сям’ю, працаваць, мець хобі і быць заўжды гатовай і быць заўжды блізка!

1-я Падляшская брыгада войскаў тэрытарыяльнай абароны налічвае 2300 жаўнераў. На дадзены момант у шэрагах Войскаў тэрытарыяльнай абароны Польшчы знаходзіцца 23,5 тысяч салдат, іх колькасць няўхільна расце. Толькі цягам гэтых выгодных прысягу складуць каля 550 жаўнераў у шасці брыгадах.  

IAR/эж