Беларуская Служба

Мазавецкі ваявода звярнуўся да мэра Варшавы з просьбай аб наданні адной з вуліц імя Л. Качыньскага

01.12.2019 15:28
Спрэчка з нагоды перайменавання вуліцы Armii Ludowej (Народнай арміі) у вуліцу Леха Качыньскага працягваецца ў сталіцы Польшчы шмат гадоў.
K. Radziwiłł apeluje do R. Trzaskowskiego ws. ul. L. Kaczyńskiego
K. Radziwiłł apeluje do R. Trzaskowskiego ws. ul. L. KaczyńskiegoShutterstock/Facebook/PR24

Мазавецкі ваявода Канстанты Радзівіл звярнуўся ў нядзелю да мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага (Rafał Trzaskowski) з просьбай аб наданні адной з важных вуліц сталіцы імя прэзідэнта Леха Качыньскага.

«Я не сумняюся, што ў Варшаве павінна быць такая вуліца (Леха Качыньскага – ПАД)», – сказаў Мазавецкі ваявода Канстанты Радзівіл у эфіры Radio Zet. Ён адзначыў, што наданне імён вуліцам не ўваходзіць у яго абавязкі, за гэта адказваюць муніцыпальныя ўлады.

Ён звярнуўся да мэра і Грамадзянскай кааліцыі, якая мае большасць у Радзе Варшавы, каб прысвоіць імя Леха Качыньскага адной з самых важных вуліц сталіцы. «Лех Качыньскі заслугоўвае мець сваю вуліцу ў цэнтры гораду«, – сказаў Радзівіл.

Спрэчка з нагоды перайменавання вуліцы Armii Ludowej (Народнай арміі) у вуліцу Леха Качыньскага працягваецца ў сталіцы Польшчы шмат гадоў. Перайменаванне адбылося, але ў снежні мінулага году Вярхоўны адміністрацыйны суд аспрэчыў гэтае рашэнне ваяводы і вярнуў вуліцы яе стары назоў.


Польскае агенцтва друку/нг

на здымку - К. Радзівіл (злева) і Р. Тшаскоўскі