Беларуская Служба

Паляк стаў дырэктарам польскіх заводаў канцэрну Toyota

11.12.2019 09:06
Гэта першы выпадак у гісторыі, калі польскімі заводамі сусветнага аўтамабільнага гіганта будзе кіраваць польскі менеджaр.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Rattakarn/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беспрэцэдэнтнае рашэнне кіраўніцтва японскага аўтаканцэрну Toyota. Паводле інтэрнэт-старонкі dziennik.pl, японцы прызначылі паляка Дарыюша Мікалайчака (Dariusz Mikołajczak) старшынём польскіх заводаў канцэрна. Гэта першы выпадак у гісторыі, калі польскімі заводамі сусветнага аўтамабільнага гіганта будзе кіраваць польскі менеджар. Да гэтага часу заводамі канцэрну ў Польшчы кіравалі выключна японцы.


Эіджы Такеічы, які цягам апошніх гадоў кіраваў заводамі ў Польшчы, вернецца ў Токіа, а з новага году яго месца зойме Дарыюш Мікалайчак - цяперашні дырэктар аўтазавода канцэрну Tayota ў Ельчы-Ляскавіцах (Jelcz-Laskowice).

Эксперты падкрэсліваюць, што гэта рэвалюцыйная змена, паколькі японцы традыцыйна на кіраўнічыя пасады прызначалі грамадзяніна Японіі.

Дарыюш Мікалайчак з самага пачатку сутыкнецца з сур'ёзнымі выклікамі. Адзін з іх - запуск новай вытворчай лініі на заводзе „Елч-Ляскавіцэ”. Яго задачай будзе таксама кантроль над пашырэннем заводаў канцэрну Toyota ў Польшчы, на што японцы плануюць прызначыць 600 мільёнаў злотых.

Дарыюш Мікалайчак звязаны канцэрнам Tayota апошнія амаль 20 гадоў.

Цяпер аўтазаводы канцэрну Tayota ў Польшчы вырабляюць, між іншым, рухавікі і рэдуктары.

аз