Кандыдатам на пасаду прэзідэнта Польшчы ад «Грамадзянскай платформы» будзе Малгажата Кідава-Блоньска. Намеснік старшыні Сейму перамагла на партыйных выбарах Яцка Яськовяка. Пасля абвяшчэнне вынікаў выбраў Малгажата Кідава-Блоньска падзякавала ўсім удзельнікам перадвыбарчага пленуму «Грамадзянскай платформы», у тым ліку свайму канкурэнту:
-Яцэк, хачу табе падзякаваць і таксама хачу, каб прэзідэнцкая кампанія выглядала так, як наша партыйная. Ведаю – так не будзе, але гэта мая вялікая мара. Мы распачынаем вялікую гульну, пераканана – мы пераможам. Я перамагла Качыньскага, перамагу і Дуду!
Падчас партыйных выбараў кандыдат на прэзідэнты ад «Грамадзянскай платформы», намеснік старшыні Сейму Малгажата Кідава-Блоньска здабыла 345 з прыкладна 500 галасоў партыйных таварышаў. Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы адбудуцца ў траўні 2020 года.
IAR/эж