Беларуская Служба

Падатковая адміністрацыя Польшчы перадухіліла кантрабанду падробленых цацак з Кітая

16.12.2019 10:25
Функцыянеры падатковай адміністрацыі з Малашэвіч затрымалі на польска-беларускай мяжы каля 20 тон цацак, вартасцю 381 млн еўра.
КантэйнерыHesselVisser/pixabay.com/CC0

Прэс-сакратар службы Аніта Велянэк гаворыць, што агулам былі затрыманыя каля 163 тысяч цацак:

- Кантрабандны тавар у двух кантэйнерах павінен быў трапіць з Кітая ў ЕЗ. У першым кантэйнеры кантрабандныя цацкі былі перамешаныя з легальным таварам, які быў у дакументах. У другім знаходзіліся зусім іншыя цацкі. Цацкі нагадвалі тавар вядомых вытворцаў і былі пазначаная іхнымі таварнымі знакамі. Цяпер ідзе праверка трэцяга кантэйнеру з лялькамі, канструктарамі. Усё сведчыць аб тым, што гэта таксама падроблены тавар.

Кантрабандыстам пагражае да двух гадоў турмы. Дзякуючы працы Падатковай адміністрацыі Польшчы ў 2019 годзе на рынак не трапілі больш за мільён забавак, якія маглі пагражаць здароўю і бяспецы дзяцей.

ав