Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы гатовае да працы над законапраектам аб ахове дзяцей ад парнаграфіі ў інтэрнэце. Міністр Марлена Малёнг адзначыла, што дакумент, мэта якога – гарантыя дабра і бяспекі дзяцей, павінен быць звязаны з аўдыёвізуальнай дырэктывай, якую Польшча прыме ў гэтым годзе.
Да супрацы над дакументам запрошаныя іншыя міністэрствы, асаблівым чынам лічбавых тэхналогій, Міністэрствы адукацыі і юстыцыі, амбудсмэны правоў дзяцей і грамадзянскіх правоў.
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі сказаў, што на суб’екты, якія змяшчаюць парнаграфічныя матэрыялы ў інтэрнэце, павінны быць накладзеныя патрабаванні аб кантраляванні ўзросту карыстальнікаў:
- Строгія патрабаванні, якія будуць правяраць даступнасць па ўзроставай катэгорыі. Дарэчы, гэта паўсюдна выкарыстоўваецца, напрыклад у сістэме VOD, у розных іншых механізмах.
Абавязак эфектыўнай праверкі ўзросту карыстальнікаў парнаграфічных сайтаў прапануе ўвесці таварыства «Твая справа». Арганізацыя займаецца аховаю дзяцей і моладзі перад некантраляваным і празмерна лёгкім доступам да парнаграфіі.