Беларуская Служба

Прэм’ер Польшчы прызначыў упаўнаважанага па правах чалавека

18.12.2019 11:09
Марцін Вархол з’яўляецца доктарам права, дэпутатам Сейму, належыць да партыі «Справядлівая Польшча». 
Wiceminister sprawiedliwości Marcin Warchoł
Wiceminister sprawiedliwości Marcin WarchołPR/Wojciech Kusiński

Старшыня Савету міністраў Польшчы Матэвуш Маравецкі прызначыў Марціна Вархола на пасаду ўпаўнаважанага ўраду па правах чалавека. Прэсавы сакратар польскага ўраду Пётр Мюлер Паведаміў, што Вархол працягне сваю працу ў міністэрстве юстыцыі:

-Сярод абавязкаў новага ўпаўнаважанага ўраду па правам чалавека будзе прадстаўленне Польшчы ў Еўрапейскім судзе па правам чалавека, збор інфармацыі аб магчымых парушэнняў правоў чалавека ў Польшчы. Адпаведна, падрыхтоўка адпаведнай заканадаўчай базы ў гэтым напрамку.

Марцін Вархол з’яўляецца доктарам права, дэпутатам Сейму, належыць да партыі «Справядлівая Польшча». З 2009 па 2010 ён быў асістэнтам тагачаснага ўпаўнаважанага ўрада па правах чалавека. Напрацягу апошніх чатырох гадоў Марцін Вархол займаў пасаду ў віцэ-міністра міністэрстве юстыцыі.       

IAR/эж