Беларуская Служба

Музей Юзэфа Пілсудскага ў Сулеюўку адкрыецца ў жніўні

18.12.2019 11:30
Адкрыццё музею Юзэфа Пілсудскага ў рэзідэнцыі маршала ў Сулеюўку прымеркавана да сотай гадавіны Варшаўскай бітвы.
Piotr Gliński
Piotr GlińskiPolskie Radio

Віцэ-прэм’ер, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Пётр Гліньскі заявіў пра гэта ў эфіры Польскага радыё. Міністр Пётр Гліньскі запэўніў, што новы музе будзе адкрыты ў сотую гадавіну Варшаўскай бітвы 1920 года:

-Будынак ужо стаіць, агромністая пабудова – 24 тыс. квадратных метраў. З большага ён паўстае з пад змялі, каб не прыхоўваў сабою падворак маршала Пілсудскага.

Адкрыццё музею Юзэфа Пілсудскага ў рэзідэнцыі маршала ў Сулеюўку прымеркавана да сотай гадавіны Варшаўскай бітвы. Менавіта ў жніўні 1920 года польская зброя спыніла бальшавіцкую навалу на Еўропу.

Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі паведаміў, што адкрыццё самага важнага на дадзеную хвіліну асветніцкага аб’екту – Музею гісторыі Польшчы ў Варшаве плануецца на 2021 або 2022 год.

IAR/эж