Беларуская Служба

Польскі Сейм змагаецца з афрыканскай чумой

19.12.2019 15:55
Адпаведны законапраект прайшоў першае чытанне ў нацыянальным парламенце.
Аўдыё

За далейшую працу выказаліся Камітэты па экалогіі і сельскай гаспадарцы.

Прапанову ў Сейм унесла група дэпутатаў з фракцыі «Права і справядлівасць» (PiS). Адмысловы законапраект вызначае ўмовы санітарнага палявання на дзікоў. Дадзеная працэдура будзе праводзіцца ў рэгіёнах, дзе ёсць высокая пагроза захворвання, больш чым 1 дзік на 10 квадратных кіламетраў.

Таксама павялічыцца колькасць службаў, якія будуць займацца адстрэлам хворых жывёлаў,  паведаміў міністр навакольнага асяроддзя Міхал Вось.

«Гэта не толькі памяншэнне колькасці дзікоў. Мы таксама прадстаўляем дадатковыя паўнамоцтвы санітарным і ветэрынарным службам. Я рады, што гэты спецыяльны акт стаў вынікам сумесных дамоўленасцяў вышэйшых міністэрстваў», – сказаў міністр.

Таксама апазіцыя заклікае ўрад да дзеянняў па прадухіленні распаўсюду АЧС. Аднак, па словах намесніка старшыні Камісіі па сельскай гаспадарцы Дароты Нідзелы, прапанаваныя рашэнні не гарантуюць дасягнення мэты:«Дзікі – гэта адно, але больш шырока агучаныя здагадкі не выконваюцца. Я бачу праблему ў не рэалізацыі абвяшчэння ветэрынарных субсідыяў і дадатковых грошай на біябяспеку гаспадарак», – сказаў дэпутат.

Выпрацоўка Сеймам законапраекту накіраваная на запавольванне распаўсюду віруса АЧС у дзікоў у Польшчы. Справ ў тым, што дадзеная краіна з'яўляецца вельмі актыўнай на рынку мяса, у краіне дзейнічаюць буйныя свінакомплексы.

Гадавы даход  гэтай галіны харчовай прамысловасці складае каля 20 мільярдаў злотых.

юл