Беларуская Служба

Украінская мяжа стала праблемай для польскіх памежнікаў

19.12.2019 13:38
З пачатку года ўжо затрымана сотні чалавек у звязку з нелегальнай міграцыяй.
Аўдыё

Пагранічнікі з Мэдыкі затрымалі на днях грамадзяніна Германіі, які расшукваўся на падставе «чырвонай ноты Інтэрполу».

Іншаземец ехаў на аўтобусе па маршруце Расток – Кіеў. У ходзе праверкі высветлілася, што яго прозвішча было ўключана ў базу міжнароднага вышуку. Мужчыну падазраюць у кіраванні фіктыўным агенцтвам па працаўладкаванні, якое прапаноўваў працу ў Германіі.

Кампанія дзейнічала на тэрыторыі Малдовы. Немца затрымалі і перадалі ў распараджэнне абласной пракуратуры ў Пярэмышлі. Далейшы яго лёс будзе вырашаць суд.

З пачатку года ў памежных пунктах пропуску ў Падкарпацкім ваяводстве Польшчы пагранічнікі затрымалі больш за 400 чалавек, дадзеныя якіх знаходзіліся ў пошукавых базах.

ПР/юл