Беларуская Служба

У краіны Еўразвязу з трэціх краін забаранілі завозіць садавіну, агародніну, расліны і насенне

20.12.2019 11:18
У практыцы гэта азначае, што едучы з Беларусі ў Польшчу нельга везці з сабою садавіну і агародніну. 
.
.955169/picabay.com/CC0

Забарона ўвозу з’яўляецца наступствам распараджэння Еўрапарламенту, якое тычыцца прынцыпаў імпарту ў ЕЗ тавараў з трэціх краін. Змены павінны павялічыць фітасанітарную бяспеку чалецкіх краін.

На раслінах, садавіне ды агародніне могуць быць грыбы, бактэрыі, вірусы, лічынкі, небяспечныя для радзімых гатункаў. Выключэннямі з’яўляюцца ананасы, какосы, дурыяны, бананы і фінікі.

Правілы тычацца таксама прыватных асоб. «У практыцы пасля 14 снежня прыватныя асобы не могуць завозіць у краіны ЕЗ ніякай садавіны (акрамя пяці названых гатункаў), агародніны, насенне, саджанцы ці кветкі.

ав