Ён таксама запэўніў, што польскія семʼі атрымаюць кампенсацыі. Палітык сказаў, што рост коштаў – гэта нармальная зʼява, якая справакаваная інфляцыяй:
- Мы, як урад, абяцалі, што ў выпадку павышэння коштаў, а гэта абʼектыўна неабходна ў следстве дадатковых выдаткаў на кліматычныя зборы, нават калі гэта будзе нязначнае павышэнне, то польскія семʼі не будуць плаціць больш. Мы стрымаем сваё слова.
Віцэ-прэмʼер падкрэсліў, што ўрад працуе над тым, каб рост коштаў на электраэнергію не паўплываў на дабрабыт грамадзян.
Для сярэднестатыстычнага хатняга гаспадарства месячны рахунак за электраэнергію вырасце ад 60 грошаў да 9 злотых. Паводле Яцка Сасіна, будуць вернутыя грошы, якія будуць заплачаныя звыш цаны на электраэнергію, якая была ўстаноўлена ў гэтым годзе.
Прамысловыя прадпрыемствы, бізнес і дзяржаўныя ўстановы не атрымаюць кампенсацый.
ав